Беларусы Літвы вывешвалi нацыянальныя сцягі на вокнах і балконах у Вільні падчас саміту NATO, каб нагадаць свету пра сваю прагу да свабоды, сваю прыналежнасць да еўрапейскіх народаў і нашае права быць пачутымі: тут i тут.
Святлана Ціханоўская выступіла на сайд-івэнце па Беларусі падчас саміту НАТА ў Вільні: «Ордэр на арышт Лукашэнкі будзе магутным сігналам беларускаму народу».
Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнтам ЗША Джо Байдэнам i прыняла ў сваім Офісе дэлегацыю сенатараў ЗША, якія прыбылі на Саміт НАТА.
Пратэстанцкі пастар Тарас Целькоўскі адправіўся ў велапрабег даўжынёй 1000 км уздоўж мяжы Беларусі ў падтрымку палітвязняў.
Салідарнасць без межаў. Беларусы за суткі сабралі грошы на лекаванне і рэабілітацыю актывісту Сяргею Пантусу з Бярозаўкі.
Сабрана ўжо амаль 30 000€ на аперацыю Віталю Тысеву.
У розных гарадах Еўропы беларусы ўшаноўваюць памяць Алеся Пушкіна: выходзяць з яго партрэтамі, запальваюць свечкі і прыносяць кветкі да стыхійных мемарыялаў.
У Кіеве вольны спартовец Віталь Гуркоў правёў свой майстар-клас па тайскім боксе на дабрачыннай аснове, 50% сродкаў будуць накіраваны на падтрымку ЗСУ.
Беларуская лёгкаатлетка Крысціна Ціманоўская ўстанавіла асабісты рэкорд на турніры ў Варшаве.
У Беластоку адбылося адкрыццё сквера Вольнай Беларусі.
Мурал “Слава Украіне, Жыве Беларусь” з’явіўся на Італьянскім бульвары ў Адэсе.
Важная для беларускае мовы падзея: электронны голас загаварыў па-беларуску.
Што яшчэ добрае здарылася? Пішыце.
Разам пераможам!