Расейскія ваенкоры сёння ўкідваюць інфармацыю, што на тэрыторыі Гомельскай вобласці зафіксавана кало…

Расейскія ваенкоры сёння ўкідваюць інфармацыю, што на тэрыторыі Гомельскай вобласці зафіксавана калона вагнэраўцаў. Гэта частковая дэзінфармацыя

Геалакацыя здымка паказвае, што відэа знята на трасе Р43 на тэрыторыі Магілёўскай вобласці (на адным з кадраў бачны знак напрамкаў на вёскі Лебядзеўка і Безуевічы Слаўгарадскага раёна).

Верагодна, маршрут праляе праз Гомельскую вобласць, але канчатковая кропка знаходзіцца ў іншым месцы — у палявым лагеры каля вёскі Цэль Асіповіцкага раёна.

Па інфармацыі маніторынгавай групы «Беларускі Гаюн», менавіта праз гэтую трасу раней праязджалі калоны тэрарыстаў-мяцежнікаў.

t.me/flagshtok