Збор у падтрымку музыкаў фэнтэзі-фолк гурта IrdorathМузыкаў Irdorath затрымалі ў жніўні 2021 года. І…

Збор у падтрымку музыкаў фэнтэзі-фолк гурта Irdorath

Музыкаў Irdorath затрымалі ў жніўні 2021 года. Іх прызналі вінаватымі па артыкуле 342 КК («Арганізацыя або падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх»). Уладзімір і Надзея Калачы атрымалі па 2 гады калоніі, Антон Шніп, Пётр і Юлія Марчанкі — па 1,5 года калоніі.

«Пасля вызвалення нам незаконна забаранілі выезд з краіны, але пры дапамозе BYSOL мы змаглі з’ехаць з Беларусі. Рэжыму не ўдалося нас зламаць, і мы хочам далей працягваць займацца мастацтвам, падтрымліваючы і натхняючы беларусаў.

Цяпер мы ў бяспецы, але маем патрэбу ў фінансавай падтрымцы. Сродкі патрэбныя на рэабілітацыю пасля калоніі і адаптацыю ў новай краіне. Але большая частка пойдзе на адраджэнне нашых творчых праектаў — мы хочам аднавіць музычныя інструменты і абсталяванне, каб працягваць натхняць беларусаў».

Падтрымаць музыкаў на BYSOL