Праграма “Грамадзянская супольнасць для развіцця Беларусі” CS4BY аб’яўляе два новых наборы праектных…

Праграма “Грамадзянская супольнасць для развіцця Беларусі” CS4BY аб’яўляе два новых наборы праектных прапановаў

Зараз гэты #конкурс_грантаў ладзіцца ў 2 наборы:
да 20 жніўня 2023
да 24 верасня 2023.

“Плануецца, што ў межах кожнага набору будзе падтрымана не больш за 10-15 заявак. З-за вялікай колькасці заявак у нас няма магчымасці прымаць да разгляду тыя прапановы, якія прыходзяць пасля дэдлайна. Наборы адрозніваюцца толькі працягласцю праектаў, якія могуць быць падтрыманы ў іх рамках.”

Менеджары праграмы таксама хацелі б звярнуць вашу ўвагу на некалькі важных змен:
– У форму заяўкі і бюджэту ўнесеныя некаторыя ўдакладненні. Калі ласка, запампуйце новы пакет дакументаў, каб падаць заяўку ў правільнай форме.
– Індывідуальныя асобы не могуць быць заяўнікамі ці партнёрамі ў рамках дадзенага конкурсу. Такім асобам неабходна падавацца ў складзе ініцыятыў ці арганізацый.
– Сродкі гранта не могуць выкарыстоўвацца для аплаты абсталявання, тэхнікі, мэблі і да т.п. Купля абсталявання можа быць заменена яе арэндай.
– Сродкі гранта могуць быць пераведзены толькі на банкаўскі рахунак арганізацыі, зарэгістраванай за межамі Беларусі. Арганізацыя-атрымальніца сродкаў павінна быць заяўніцай ці партнёркай праекту, г.з н. абавязкова павінна быць указана ў заяўцы на этапе яе падачы.

Для напісання праектнай заяўкі на дадзены конкурс ёсць падрабязная інструкцыя, якая асабліва дапаможа аплікантам з меншым досведам.

Правілы новага конкурсу некалькі адрозніваюцца ад правілаў папярэдняга конкурсу, таму варта ўважліва перачытаць поўныя правілы на сайце праграмы.

#НДА #грамадскія_праекты