Падарваны адзін з самых магутных нафтавых катэраў Расіі “SIG”, які транспартаваў паліва для расійскіх войскаў.
Легендарны беларускі заўзятар Вася Пешаход прадае сваю футбольную калекцыю для падтрымкі беларускіх дабраахвотнікаў.
4 жніўня ўжо ў дванаццаты раз адзначаны Міжнародны дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі. У гэты дзень са зваротам да беларусаў звярнуўся Лех Валенса.
У Беларускім Доме Варшавы адкрыты мурал «Няскораных беларусаў».
У Берліне прайшла чарговая акцыя ў гонар вядомых беларусаў, ахвяраў царскага, савецкага і лукашыстоўскага рэжымаў. На гэты раз гэта Ларыса Геніюш — выбітная паэтка і нязломная дзеячка беларускага адраджэння, дзень народзін якой выпадае на дзень, калі сотні тысяч беларусаў, як яна марыла, «прачнуліся» пасля фальсіфікаваных выбараў 2020 года.
Напярэдадні трэцяй гадавіны прэзідэнцкіх выбараў 2020 года беларускі Беластока сабраліся разам, каб нагадаць сусветнай супольнасці, што нішто не забыта.
€574 356 сабралі на марафоне салідарнасці з палітвязнямі “Нам не ўсё роўна!”. У чарговы раз мы пераканаліся ў сіле і згуртаванасці беларусаў ва ўсім свеце.
У Вільні прэзентавалі кнігу Алега Груздзіловіча «Мае турэмныя муры».
Былая дырэктарка Іўеўскага музея Рэгіна Лавор збегла з хіміі, цяпер робіць вышыванкі ў Беластоку.
Беларускіх суддзяў, якія выносяць палітычныя прысуды, будзе чакаць асобны трыбунал.
Завяршыліся Дні беларускай культуры-2023. Слоган акцыі “Расказаць Беларусь” гучаў на трох дзясятках імпрэзаў у 5 краінах свету.
Беларусы Вільні стварылі ініцыятыўную групу для адкрыцця беларускамоўнай школы.
Бібліятэка Кангрэса ЗША вылучае беларускія кнігі ў асобны раздзел.
Археолагі Інстытута гісторыі НАН Беларусі на беразе возера Чарсцвяды Ушацкага раёна знайшлі ўнікальныя артэфакты полацкіх князёў.
Крысціна Ціманоўская заваявала срэбра на чэмпіянаце Польшчы ў бегу на 200 метраў.
Што яшчэ добрае здарылася? Пішыце.
Разам пераможам!