Праект новага нацыянальнага пашпарта БеларусіНа канферэнцыі «Новая Беларусь 2023» прадстаўнік па за…

Праект новага нацыянальнага пашпарта Беларусі

На канферэнцыі «Новая Беларусь 2023» прадстаўнік па замежных справах Кабінета Валер Кавалеўскі прэзентаваў праект новага нацыянальнага пашпарта Беларусі.

Паведамляецца, што нацыянальны пашпарт Беларусі – гэта ўнікальны праект праязнога дакумента, які ў далейшым будзе выдавацца Кабінетам праз сетку пашпартных цэнтраў, а пасля падзення рэжыму і аднаўлення дэмакратыі будзе выдавацца ўсім грамадзянам Беларусі. 

Пашпарт будзе біяметрычным машыначытэльным дакументам, які адпавядае ўсім патрабаванням Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі, а бяспека пашпартных даных будзе забяспечвацца ў строгай адпаведнасці з заканадаўствам Еўрасаюза.

Падрабязнасці на сайце