​​Антыфашыстоўскі рух Беларусі і ўсяго свету панёс вялізарную страту. Пры выкананні баявой задачы за…

​​Антыфашыстоўскі рух Беларусі і ўсяго свету панёс вялізарную страту. Пры выкананні баявой задачы загінуў сябар Жвір.

Жвір быў ветэранам антыфашыстоўскага супраціва ў Беларусі.

За сваю дзейнасць у анархічным руху патрапіў пад рэпрэсіі і быў вымушаны пакінуць родны дом.

З таго моманта Жвір жыў у розных краінах і прымаў удзел у жыцці мясцовых антыаўтарытарных рухаў.

Ён актыўна ўключаўся ў дапамогу ўцекачам з Беларусі, бо на ўласным досведзе ведаў як цяжка страціць радзіму і не мець магчымасці вярнуцца дадому.

Сярод беларускіх антыфашыстаў, Жвір быў адным з тых, хто разумелі неабходнасць прамога дзеяння ў змаганні з дыктатурай і нарастаючым правым папулізмам.

Лагічным працягам гэтай ідэі стала паездка ва Ўкраіну, дзе ён змагаўся з пуцінскай тыраніяй і набліжаў вызваленне роднага края.

Апошнім часам Жвір не лічыў сябе анархістам і часткай анархічнага руху, але працягваў дапамагаць таварышам і да апошняга ўздыху заставаўся перакананым антыфашыстам і антыаўтарытарыем.

Сябар Жвір назаўсёды ў шыхце!