Сьвятлана Ціханоўская заявіла, што стратэгічная мэта дэмакратычных сілаў — уваходжаньне Беларусі ў Э…

Сьвятлана Ціханоўская заявіла, што стратэгічная мэта дэмакратычных сілаў — уваходжаньне Беларусі ў Эўразьвяз

Ціханоўская выступіла ў Эўрапарлямэнце. Яна прадэманстравала дэпутатам праект «пашпарта новай Беларусі», яшчэ раз паказала беларускі нацыянальны бел-чырвона-белы сьцяг і зрабіла некалькі заяў.

«У нашай ціхай вайне паказалі сябе мноства ціхіх герояў. Настаўнікі, якія адмаўляюцца вучыць дзяцей «дзяржаўнай ідэалёгіі». Сумленныя чыноўнікі, якія дзеляцца каштоўнай інфармацыяй. Бізнэсоўцы, што таемна дапамагаюць сем’ям рэпрэсаваных. Пэнсіянэры, якія зьвярнуліся да мяне з просьбай «перадаць эўрапейцам, што мы не здамося».

«Мы хочам вярнуцца дадому. Дадому ў Эўропу. Беларускія дэмакратычныя сілы прынялі сумесную дэклярацыю, што акрэсьлівае нашу стратэгічную мэту — уваходжаньне Беларусі ў Эўразьвяз».

«Я прапаную вывесьці адносіны паміж дэмакратычнай Беларусьсю і Эўрапарлямэнтам на новы ўзровень і інстытуцыяналізаваць нашу супрацу».