Амерыканцы спрабуюць вымавіць “Шчучыншчына” — амбасада ЗША апублікавала забаўнае відэа. Удзельнікам …

Амерыканцы спрабуюць вымавіць “Шчучыншчына” — амбасада ЗША апублікавала забаўнае відэа. Удзельнікам прапанавалі прачытаць чатыры словы: «Шчучыншчына», «ашчаджаць», «паляўнічы» і «шчырасць».

“Сябры з амбасады ЗША у Літве і амбасады ЗША ў Беларусі паспрабавалі вымавіць некалькі беларускіх слоў — і вынік аказаўся неадназначным! Яны стараліся з усяе сілы, але нам відавочна трэба больш практыкі”, — пішуць аўтары роліка.