Запытайся ў Дубаўца. У якой сфэры эканомікі магла б найболей разьвівацца ў будучыні вольная Беларусь?
25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.
— У сфэры высокіх тэхналёгіяў, дзе беларусы ўжо здабылі прызнаньне ўсяго сьвету. Ды і ў іншых сфэрах былі б посьпехі. Адно трэба мець на ўвазе, што вольнай зможа стаць толькі беларуская Беларусь. Сёньняшняя эканамічная стагнацыя наўпрост вынікае з таго, што рэжым робіць краіну ўсё менш беларускай і ўсё больш расейскай. А ў складзе імпэрыі, як мы ведаем з гісторыі, Беларусь была адсталай ускраінай, дзе лідэрам у эканоміцы былі каноплі і вырабы зь іх, напрыклад, вытворчасьць канапляных вяровак.
Думкі, выказаныя ў аўтарскіх рубрыках, перадаюць погляды аўтараў і не адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.
Задайце ваша пытаньне. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669