Ментарская анлайн-падытрымка для актывістаў_ак-пачаткоўцаў ад БНМС «РАДА» Для каго: #актывісты-пачат…

Ментарская анлайн-падытрымка для актывістаў_ак-пачаткоўцаў ад БНМС «РАДА»

Для каго:
#актывісты-пачаткоўцы.
Калі: з 9 кастрычніка.

БНМС «РАДА» запрашае актывістаў_к, якія хочуць рабіць карысныя справы і змяняць Беларусь да лепшага.

Праграма падтрымкі прапануе:
– індывідуальнае суправаджэнне ад ментараў_ак (зможаш абмеркаваць і прапрацаваць свае ідэі, планы, праблемы ў актывісцкай дзейнасці з экспертамі_камі розных сфераў)
– 4 групавыя трэнінгі па працы з мэтавай аўдыторыяй, мэтавызначэнню і планаванню
– мінімум 5 кансультацыйных сустрэч з ментарам_кай і ўдзел у тэматычных анлайн-занятках.

Ддл: 25 верасня.
Зарэгістравацца.

#адукацыя #актывізм #грамадскія_праекты