Сёння паглядзеў відэа гурта Irdorath. У іх гадавіна выхаду з турмы. Навяло.МЫ ВЕРНЕМ СВАЁМы калісьці…

Сёння паглядзеў відэа гурта Irdorath. У іх гадавіна выхаду з турмы. Навяло.

МЫ ВЕРНЕМ СВАЁ

Мы калісьці разам выходзілі,
Каб данесці, што мы – нязгодныя.
Мы пратэсты шчыра праводзілі.
Мы не быдла, а людзі годныя!

Мы сядзелі разам за кратамі.
Не зламаліся, абурыліся.
У нас стралялі вы аўтаматамі,
Але мы вам назло не скарыліся.

Мы нязгодныя, раззлаваныя,
Мы ізноў у краіну вернемся.
Мы падымем сцягі палымяныя.
І ніхто тады не абверціцца!

Прыйдзе час і агонь рэвалюцыі
Распаліцца на ўвесь мой край.
Мы папомнім вам усе экзэкуцыі.
Гэй, музыка, гучней зайграй!

І мы вернемся не бяззбройныя.
Больш абутак не станем здымаць.
Мы ўладу гэту разбойную
Прымусім за ўсё адказаць.

І прыб’ем пацука мы падшклоўскага
І яго прыкарытных свіней!
Кулямётамі Каліноўскага
Стане наша Радзіма вальней!

Я ў тым безумоўна ўпэўнены!
Я за гэта заўсёды малюся,
Што калісьці з прыгожымі спевамі
Будзем жыць мы ў маёй Беларусі!

© Максім Перапяліца

https://www.youtube.com/watch?v=5uyYzyMDxIk&ab_channel=IrdorathBY

Irdorath BY – First words after 2 years. #freeirdorath

2 years of silent struggles, darkness and emptines. 2 years of prison … But all this is in the past now!Hello, everyone!Today, at Nadia’s birthday (!!!Wo…