Цыкл трэнінгаў для беларус_ак у Грузіі «Знайсці працу: місія выканальная»Эміграцыя – гэта выклік для…

Цыкл трэнінгаў для беларус_ак у Грузіі «Знайсці працу: місія выканальная»

Эміграцыя – гэта выклік для кожнага, хто з ёй сутыкнуўся па сваёй волі або вымушана. У такія моманты можа мяняцца ўсё звыклае – уклад жыцця, асяроддзе, праца. Часам знайсці працу альбо змяніць яе ў новым асяроддзі аказваецца складана.

Псіхалагічная ініцыятыва «Для тых – хто (не) дома» запрашае на цыкл з трох трэнінгаў для беларус_ак у Грузіі, якія жадаюць знайсці працу або змяніць яе на тую, што бліжэй да душы.

 На трэнінгах удзельні_цы будуць разбірацца з наступнымі пытаннямі:
– пастаноўка мэт з улікам вашых каштоўнасцяў;
– стварэнне прывабнага рэзюмэ;
– эфектыўныя стратэгіі самапрэзентацыі;
– планаванне далейшых крокаў па рэалізацыі намечаных планаў.

Далучайцеся да трэнінгаў: давайце разам зробім вашу місію па пошуку працы ў эміграцыі выканальнай!

▲ Удзел вольны, 18+. Колькасць месцаў абмежавана.

Рэгістрацыя і больш поўная інфармацыя аб мерапрыемстве – па спасылцы.