У Вільні ўшанавалі памяць забітага Андрэя Зельцэра каля беларускай амбасадыДва гады таму супрацоўні…

У Вільні ўшанавалі памяць забітага Андрэя Зельцэра каля беларускай амбасады

Два гады таму супрацоўнікі КДБ у цывільнай вопратцы ўзламалі дзьверы і ўварваліся ў кватэру, дзе быў IT-спэцыяліст Андрэй Зельцар і ягоная жонка Марыя Ўсьпенская. У перастрэлцы ў загінулі Андрэй Зельцар і супрацоўнік КДБ Дзьмітрый Федасюк. Андрэю Зельцару быў 31 год.

Марыю Ўсьпенскую, якая здымала здарэньне на тэлефон, затрымалі за дапамогу ў забойстве. Па выніках закрытага суду яе вызвалілі ад крымінальнай адказнасьці і прысудзілі прымусовае лячэньне.