Калі: 23 — 27 кастрычніка. Дзе: анлайн у ZOOM + афлайн у #Вільнюс, #Літва.
Вяртаецца штогадовая міжнародная прафесійная ўрбаністычная #канферэнцыя. Тэма гэтага года — «Інфраструктура гасціннасці ад лакальнага турызму да буйных міграцыйных працэсаў».
Праз падзеі апошніх гадоў і паслабленні кавідных абмежаванняў усё больш людзей перасоўваецца паміж гарадамі і краінамі, сутыкаецца з кантэкстам незнаёмых гарадоў і вымушана аператыўна вучыцца арыентавацца ў новых умовах. Цэнтральныя пытанні ў павестцы: — Ці надышоў час змяніць падыходы да планавання тэрыторый і ўлічваць дынаміку перасоўвання людзей? — Ці можна зрабіць досвед перасоўвання ад кропкі да кропкі больш гладкім і інклюзіўным? — Ці не прывядзе гэта да ўніфікацыі прастор і страты ідэнтычнасці?