Андрусь Такінданг прысвяціў песню беларусу, што загінуў пад Бахмутам. Музыка быў асабіста знаёмы з Міраславам Лазоўскім, для якога бой 16 траўня 2023 стаў апошнім.
– УМінску Міраслаў займаўся культурай, распаўсюджваў кнігі. Я часам сустракаў яго на канцэртах, імпрэзах. Засяроджаны, спакойны ён выглядаў, як шэры моцны камень, – кажа пра ваяра Андрусь.
Навіна пра ягоную смерць прыгаломшыла музыку, і песню яму ў памяць ён пісаў са слязьмі на вачах.
– Я хацеў бы, каб усе беларусы захавалі жыццё і здароўе, але здараюцца такія сітуацыі, калі нехта адзін ахвяруе сабой, каб зберагчы іншых… – цытуе творцу @budzmaorg.