​Геральдычная эмблема BELPOLГеральдычная рада “Пагоня” распрацавала і перадала Аб’яднанню Сілавікоў …

Геральдычная эмблема BELPOL

Геральдычная рада “Пагоня” распрацавала і перадала Аб’яднанню Сілавікоў Беларусі BELPOL геральдычную эмблему.

Апісанне эмблемы:
Эмблема ўяўляе сабой варажскую тарчу з срэбнай аблямоўкай, на якой зверху па абрэзе змешчаны надпіс “BELPOL” чорнага колеру. У чорным полі тарчы змешчаны скіраваны вастрыём уверх срэбны меч. Над лязом мяча срэбраная падкова канцамі ўніз, а над ёй – срэбныя шалі.

Кампазіцыя і падбор сімвалаў на эмблеме ілюструюць агульнае імкненне беларусаў да справядлівасці. Велізарная адказнасць у дасягненні гэтай мэты ўскладзена на праваахоўную і судовую сістэмы вольнай дзяржавы.

Падкова сімвалізуе імкненне да ісціны і пошуку праўды падчас следчых аператыўных мерапрыемстваў і з’яўляецца гістарычным сімвалам паліцэйскіх і судовых ураднікаў Беларусі (падкова – найбольш часты элемент на пячатках возных ВКЛ. Возны – службовая асоба, конны следчы-аператыўнік і адначасова судовы выканаўца), шалі – справядлівасць, меч – пакаранасць за злачынства. Сімвалы, якія складаюць эмблему, у сваёй кампазіцыі адпавядаюць бесстаронняму і дынамічнаму Следству (падкова), справядліваму Суду (шалі), пакаранню праз выкананне прысудаў (меч).

Чорны колер азначае сціпласць, ахвярнасць, пагарду да смерці, чорны колер мела вопратка паліцэйска-судовых ўраднікаў ВКЛ, срэбра ў геральдыцы сімвалізуе чысціню, сумленнасць і пакорнасць.

Дадзеная эмблема будзе выкарыстоўвацца на афіцыйных дакументах арганізацыі.

Мы сардэчна дзякуем радзе Пагоня за праведзеную працу для АСБ BELPOL.

Жыве Беларусь!

Падтрымаць BELPOL:
https://www.bysol.org/be/initiatives/belpolsupport/

Сувязь з BELPOL – [email protected]
Чат-бот – @belpolinfobot
Кантакт для СМІ – @BELPOLMEDIA