Добрыя навiныЧастка 2У міжнародны вышук аб’яўлены начальнік Акрэсціна і яшчэ 5 сілавікоў.Міжнародны …

Добрыя навiны
Частка 2

У міжнародны вышук аб’яўлены начальнік Акрэсціна і яшчэ 5 сілавікоў.

Міжнародны алімпійскi камітэт прыпыніў сяброўства Алімпійскага камітэта расеi.

Выканаўчы камітэт УЕФА адхіліў рашэнне пра допуск расейскіх зборных U-17 да міжнародных спаборніцтваў.

Ганна Кандрацюк i Максім Знак сталі лаўрэатамі Прэміі імя Алеся Адамовіча.

Беларускі палітвязень, актывіст польскай меншасці Анджэй Пачобут стаў лаўрэатам польскай праваабарончай прэміі.

Сузаснавальніца Беларускага свабоднага тэатра Наталля Каляда атрымала Ордэн Брытанскай Імперыі.

Фільм беларускіх рэжысёраў патрапіў у шорт-ліст Еўрапейскай кінаакадэміі.

Беларусцы прысвоена званне «Народны пісьменнік Казахстана».

Святлана Алексіевіч прыняла ўдзел у Фестывалі літаратуры за мір дэмілітарызаванай зоны Карэі.

У Берлінскім тэатры імя Максіма Горкага адбылася прэм’ера п’есы «Экстрэмісты» па твору беларускай паэткi Юліi Цімафеевай.

Noize MC скандаваў “Жыве Беларусь!” разам з фанатамі і праспяваў песню пра Магілёў на канцэрце ў Варшаве.

Скандальны мастак і акцыяніст Аляксей Кузьміч з’ездзіў у Беларусь па пашпарт і правёў аголены перфоманс, пакінуўшы ў дурнях беларускіх сілавікоў.

Нацбібліятэка набыла рэдкі экзэмпляр Псалтыра Сімяона Полацкага.

У Батумі адкрываюцца дзве беларускія школы.

Хлапчук з Менска вядзе свой тык-ток на роднай мове.

Што яшчэ добрае здарылася? Пішыце.

Разам пераможам!

@supolka_by | @jadnajsia_bot