Частка 1
Сілы абароны Украіны даюць магутны адпор расейцам на самых гарачых участках фронту і наносяць суперніку немалыя страты: тут, тут, тут і тут.
Герой Беларусі Дзмітрый Рубашэўскі з пазыўным “Ганс” узнагароджаны “Хрэстам Харабрых” пасмяротна.
Юная беларуска, якая дапамагае добраахвотнікам ва Украіне, атрымала пашпарт замежніка ў Чэхіі.
Дэмакратычныя сілы Беларусі атрымалі асобны офіс у будынку Савета Еўропы ў Страсбургу.
Святлана Ціханоўская выступіла ў Берліне на першай сустрэчы Альянса групаў «За дэмакратычную Беларусь». Такія групы ўжо існуюць у 22 краінах свету.
Перададзена Пракурору Міжнароднага крымінальнага суда ў Гаазе другая частка камунікацыі аб датычнасьці Лукашэнкі да вайсковага злачынства.
Экс-прэм’ер Вялікабрытаніі Барыс Джонсан падтрымаў кампанію па павышэнні дасведчанасці аб палітвязнях у Беларусі.
У кастрычніку Таццяна Нядбай, старшыня Беларускага ПЭНа, зрабіла тур па ЗША з кнігаю (пра) Алеся Бяляцкага.
У Прадстаўніцтве Дэмакратычнай Беларусі ў Брусэлі адчынілася выстава, прысвечаная лаўрэату Нобелеўскай прэміі міра 2022 Алесю Бяляцкаму.
Еўрапейскія дыпламаты 27 кастрычнiка прыйшлі да будынка Вярхоўнага суда, каб выказаць салідарнасць з Віктарам Бабарыкам.
Праваабаронцы надалі статус «былы палітвязень» 39 беларусам.
Беларусы менш чым за дзень сабралі больш за 9000€ для асуджаных музыкаў TOR BAND.
Кнігі беларускіх палітвязняў прэзентавалі на кніжным кірмашы ў Польшчы.
Беларусы свету ўшанавалі памяць беларускай інтэлігенцыі, растрэлянай савецкімі акупантамі ў 1937 годзе: тут, тут, тут, тут i тут.
У аўстрыйскім універсітэце запушчана стыпендыяльная праграма для беларусаў пад патранажам Святланы Ціханоўскай.
Што яшчэ добрае здарылася? Пішыце.
Разам пераможам!