У сайта “Адно акно” з’явіцца версія на беларускай мове. Яе ужо распрацоўваюць спецыялісты. План — па…

У сайта “Адно акно” з’явіцца версія на беларускай мове. Яе ужо распрацоўваюць спецыялісты.

План — паспець запусціць яе да канца лістапада, распавялі @euroradio у ініцыятыве.

Сервіс “Адно акно” запусціў Аб’яднаны пераходны кабінет. Сюды могуць звярнуцца пацярпелыя ад рэпрэсій. У базе службы фігуруе 245 арганізацый, якія могуць дапамагчы ў вырашэнні сацыяльных пытаняў.