10 лістапада 2020 г. у Менску
медыкі і студэнты БДАМ арганізавалі ланцугі салідарнасці. З заклікамі вызваліць іх калегаў* і спыніць рэпрэсіі на вуліцы перад працаю выйшлі адмыслоўцы МНПЦ хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі, Больніцы хуткай медычнай дапамогі, 6-й гарадской клінічнай больніцы, 14-й цэнтральнай раённай паліклінікі.
*За першы тыдзень лістапада 2020 г. пяці медыкам прызначылі арышты: ад 12 да 15 дзён.Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым календары
“Кожны дзень”.
#драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch