10 снежня, калі ўвесь цывілізаваны свет адзначае Міжнародны дзень правоў чалавека, мы, беларусы Бела…

Вольны Захад інфа

10 снежня, калі ўвесь цывілізаваны свет адзначае Міжнародны дзень правоў чалавека, мы, беларусы Беластока, нагадваем, што ў самым цэнтры Еўропы, у нашай роднай Беларусі, дыктатарскі рэжым незаконна трымае ў турмах тысячы чалавек.

Палітычныя вязні пазбаўлены медычнай дапамогі, спатканняў з роднымі, ліставання.

Дарагія нашы героі, чый дзень нараджэння прыпадае на снежань, прыміце словы падтрымкі і салідарнасці.

Мы не забываем пра вас ні на хвілінку.
Жыве Беларусь і будзе жыць вечна!

#МыРазам