Беларусы Шчэціна сабраліся на акцыю, каб ушанаваць памяць Вадзіма Храсько, палітзняволенага, які трапіў у шпіталь з васпаленнем лёгкіх; уратаваць яго жыццё не атрымалася.
У беларускіх турмах шмат палітзняволенных, і з кожным днём іх робіцца ўсё больш. Асуджаныя за данаты, лайкі, эмадзі, “экстрэмісты” і “асобы, паграджаючыя нацыянальнай бяспецы”… А на самой справе актывісты, праваабаронцы, пенсіянеры, айцішнікі, студэнты, сябры арганізацый і прафсаюзаў. Не, іх не закране абяцаная амністыя. Месца ў турмах не хапае, канешне, але лепей выпусціць на свабоду хабарнікаў. Яны ж нічога дрэннага не зрабілі!
Але нашую салідарнасць нельга пасадзіць у турму, нельга забараніць і нават цяжка зрабіць выгляд, што нічога такога не існуе. Мы будзем падтрымліваць адно аднаго і рабіць усё, каб у турмах аказаліся сапраўдныя злачынцы, а не людзі, якія абараняюць дэмакратыю.
Жыве Беларусь!
#МыРазам