Святлана Ціханоўская – пра безвыбары: «Які сэнс людзям ахвяраваць сабой у палітычнай кампаніі, якая …

Святлана Ціханоўская – пра безвыбары: «Які сэнс людзям ахвяраваць сабой у палітычнай кампаніі, якая ні на што не паўплывае?»

Беларуская лідарка падрабязна тлумачыць, чаму дэмакратычныя сілы заклікаюць ігнараваць так званыя «выбары» ў парламент і мясцовыя органы ўлады, што ладзіць рэжым у студзені 2024 года.

«Тое, што нас чакае, гэта безвыбары. Яны не зменяць абсалютна нічога ў дзяржаўным укладзе, сітуацыі ў краіне. А значыць, людзям няма ніякага сэнсу ўкладвацца ў гэту кампанію альбо ахвяраваць сабой. Гэты рытуал важны выключна для Лукашэнкі – так ён сябе «легітымізуе» перад сваім парламентам. Але для Беларусі гэтыя выбары ніякага сэнсу не маюць».

Цалкам вялікае інтэрв’ю Святланы Ціханоўскай можна перагледзець на канале «Ток».