27 студзеня 2024 года ў катэдральным саборы св. Яна Хрысціцеля ў Прэшаве (Славакія) у саслужэнні кал…

27 студзеня 2024 года ў катэдральным саборы св. Яна Хрысціцеля ў Прэшаве (Славакія) у саслужэнні каля 60 біскупаў з усяго свету, больш за 250 святароў, манаства і свецкіх адбылася Архірэйская Боская Літургія з хіратоніяй і чынам інтранізацыі ўладыкі Ёны Максіма на архібіскупа і мітрапаліта Прэшаўскага Славацкай Грэка-Каталіцкай Царквы.

Малітву ўзначаліў біскуп Кошыцкі ўладыка Кірыла Васіль – галоўны свяціцель. Сусвяціцелямі сталі біскуп Чыкагскі УГКЦ уладыка Бенядыкт Алексійчук і апостальскі адміністратар Прэшаўскай епархіі ўладыка Пэтэр Руснак.