Чаму штучны інтэлект кепска гаворыць па-беларуску і хто працуе над паляпшэннем

Вольны Захад інфа

«Узровень А2+». Чаму штучны інтэлект кепска гаворыць па-беларуску: https://smarturl.click/m4xgn

Штучны інтэлект ужо добра піша па-беларуску.

Але ўсё яшчэ часта гаворыць так, быццам беларуская — гэта сумесь украінскай, расейскай і польскай.

Каб ШІ добра валодаў мовай, яму патрэбныя тысячы гадзін якаснага беларускамоўнага аўдыё. І пакуль гэтым займаюцца не карпарацыі, а некалькі дзясяткаў энтузіястаў і валянтэраў.

Фактычна будучыню беларускай мовы ў сьвеце штучнага інтэлекту цяпер ствараюць некалькі чалавек, якія зьбіраюць грошы на студыю, дыктароў і запісы. Калі беларуская будзе гучаць у навігатарах, аўдыёкнігах, разумных калёнках і чат-ботах — то дзякуючы ім.