«У традыцыях беларускага народу — дапамагаць людзям». Як праваабаронцы дапамагаюць рэпрэсаванымСёння…

«У традыцыях беларускага народу — дапамагаць людзям». Як праваабаронцы дапамагаюць рэпрэсаваным

Сёння ў Беларусі налічваецца амаль 1500 палітзняволеных. Усе яны, а таксама іх сваякі сутыкаюцца з такімі сітуацыямі, якія ў звычайных умовах нават не прадстаўляліся б магчымымі.

Каб дапамагчы людзям даць гэтаму рады, «Вясна» склала падрабязны гайд. У ім можна зразумець, па якіх запытах можна звяртацца ў «Вясну» калі на гэтым шляху ўзнікаюць канкрэтныя запыты.

• Я сутыкнуўся (-лася) з рэпрэсіямі і цяпер, не ведаю, што рабіць.
• Мне патрэбная юрыдычная кансультацыя.
• Я хачу непублічна зафіксаваць сваю гісторыю, каб у будучыні злачынцы панеслі адказнасць.
• Я хачу распавесці журналістам пра сваю гісторыю.
• Мне патрэбная дапамога з адвакатам ці перадачкамі.
• Я выйшаў (-ла) з месцаў зняволення і цяпер не ведаю, што мне рабіць.


Шукаць і знаходзіць дапамогу — гэта не прывілей, а права кожнага і кожнай, хто сутыкаецца з рэпрэсіямі!

Чытаць па спасылцы https://spring96.org/be/news/114738