Музыкаў гурта Nizkiz асудзілі да 2,5 гадоў «хатняй хіміі»У судзе Кастрычніцкага раёна Мінска 19 сака…

Музыкаў гурта Nizkiz асудзілі да 2,5 гадоў «хатняй хіміі»

У судзе Кастрычніцкага раёна Мінска 19 сакавіка адбыўся суд над палітзняволенымі музыкамі вядомага беларускага гурта Nizkiz. Іх абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыях пратэсту ў 2020 годзе паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

Суддзя Алена Жывіца прызначыла Аляксандру Ільіну, Сяргею Кульшы і Дзмітрыю Халяўкіну па два з паловай гады «хатняй хіміі».

Нагадаем, вакаліста і аўтара песень Аляксандра Ільіна, бас-гітарыста Сяргея Кульшу і бубнача Дзмітрыя Халяўкіна затрымалі 5 студзеня. Яны працягвалі жыць у Беларусі, часам выязджаючы ў іншыя краіны на канцэрты, але пры гэтым вяртаючыся на радзіму.

Чытаць па спасылцы https://spring96.org/be/news/114971