13 красавіка 1940 г. пачалася другая хваля дэпартацый* з Заходняй Беларусі. Савецкія ўлады выслалі 24 тысячы асобаў у Сібір, Карэлію, іншыя аддаленыя раёны СССР. Сярод высланых былі пераважна жанчыны, дзеці і асобы сталага ўзросту. Шмат хто з іх паміраў у дарозе ці на новых месцах рассялення.
*Агулам за 1940-1941 гг. з Беларусі дэпартавалі не менш за 120 тысяч асобаў.Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым календары
«Every Day 2024».
#драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch