Нядзельная акцыя беларусаў Варшавы супраць катаванняў і рэпрэсій у Беларусі

Вольны Захад інфа

Нядзельная акцыя беларусаў Варшавы

Чарговае забойства чалавека за кратамі… Загінуў яшчэ адзін годны беларус Аляксандр Кулініч.

Колькі іх яшчэ будзе?! Колькі трэба яшчэ смерцяў, здзекаў з вязняў? Здзекаў з Беларусі. Колькі яшчэ будуць працягвацца катаванні? Што яшчэ павінна адбыцца? Захапіўшы ўладу, лукашысты не збіраюцца спыняцца. І таму мы выходзім, каб сказаць:

НЕ КАТАВАННЯМ!
НЕ ЗДЗЕКАМ З ЗНЯВОЛЕНЫХ!
НЕ ДЫКТАТАРСКАМУ РЭЖЫМУ!

Гэтую “ўладу” трэба спыніць!
Свабоду палітвязням!”


Жыве Беларусь!

#МыРазам