Ужо сёньня: 460 гадоў таму Другі Статут ВКЛ аформіў прававую сыстэму шляхецкай дэмакратыі1 сакавіка …

Ужо сёньня: 460 гадоў таму Другі Статут ВКЛ аформіў прававую сыстэму шляхецкай дэмакратыі

1 сакавіка 1566 — пастановай Віленскага сойму ўведзены ў дзеяньне другі Статут ВКЛ.

Статут замацаваў асноўныя прынцыпы права: адзінства права для грамадзян, хоць яно не было роўным для ўсіх, дзяржаўны сувэрэнітэт (насуперак царкоўнаму касмапалітызму), абмежаваньне ўлады гаспадара (вялікага князя), прыярытэт пісанага права. Упершыню намячалася аддзяленьне суда ад органаў улады і кіраваньня. Для гэтага ствараліся земскія і падкаморскія суды. Складальнікі Статута надалі яго нормам аднастайную і сучасную, на той час, форму і прававую тэрміналёгію (беларускую), зразумелую для большасьці насельніцтва, што спрыяла ўмацаваньню сярод шляхты і мяшчан павагі да закону і дзяржавы.

Пра іншыя падзеі 1 сакавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі ў публікацыі Ужо сёньня.

https://smarturl.click/dw4ko