Беларусы Шчэціна сабраліся на традыцыйную нядзельную акцыю ў падтрымку палітвязьняў напярэдадні Міжнароднага дня правоў чалавека. І зусім нечакана да іх далучыўся Сьвяты Мікалай.
Памятаеце, як ва ўсіх фільмах дзеці палыходзяць да Санты, просяць аб чымсьці – і гэта збываецца? Беларусы ва ўсім сьвеце ў гэтыя перадсьвяточныя дні мараць аб тым, каб Беларусь ператварылася ў свабодную і дэмакратычную краіну, усе палітзьняволеныя выйшлі на свабоду. Каб усе, хто з’ехаў – спакойна вярталіся (а не праз “камісію па вяртанню”). Каб для беларусаў зрабілі дадатковыя пункты пропуска на мяжы, а не адгароджваліся плотам з кальчастага друта, каб ізноў курсавалі цягнікі паміж Беларуссю і суседнімі краінамі… Можа, варта папрасіць Святога Мікалая аб тым, каб мары беларусаў ажыццявіліся?