Беларусы Шчэціна сабраліся на традыцыйную нядзельную акцыю ў падтрымку палітвязьняў напярэдадні Між…

Беларусы Шчэціна сабраліся на традыцыйную нядзельную акцыю ў падтрымку палітвязьняў напярэдадні Міжнароднага дня правоў чалавека. І зусім нечакана да іх далучыўся Сьвяты Мікалай. 

Памятаеце, як ва ўсіх фільмах дзеці палыходзяць да Санты, просяць аб чымсьці – і гэта збываецца?
Беларусы ва ўсім сьвеце ў гэтыя перадсьвяточныя дні мараць аб тым, каб Беларусь ператварылася ў свабодную і дэмакратычную краіну, усе  палітзьняволеныя выйшлі на свабоду.
Каб усе, хто з’ехаў – спакойна вярталіся (а не праз “камісію па вяртанню”).
Каб для беларусаў зрабілі дадатковыя пункты пропуска на мяжы, а не адгароджваліся плотам з кальчастага друта, каб ізноў курсавалі цягнікі паміж Беларуссю і суседнімі краінамі…
Можа, варта папрасіць Святога Мікалая аб тым, каб мары беларусаў ажыццявіліся?

Жыве Беларусь!

#МыРазам