Барбара з роду Радзівілаў нарадзілася 6 сьнежня 1520-га, а каранавалася 7 сьнежня 1550 году. Трагічн…

Барбара з роду Радзівілаў нарадзілася 6 сьнежня 1520-га, а каранавалася 7 сьнежня 1550 году. Трагічная гісторыя каханьня Барбары і караля Жыгімонта Аўгуста натхняе творцаў, а мы пры нагодзе ўспомнім беларускую традыцыю ўтварэньня жаночых прозьвішчаў: Радзівілаўна, Радзівілянка — дачка, Радзівілавая — жонка. Традыцыйна сябе называла ўжо ў ХХ стагодзьдзі паэтка Цётка: Аляіза Пашкéвічанка (а па мужу — Кейрысовая).