Усхвалім, верныя, святаначальнікаў красу, айцоў славу, крыніцу цудаў і вялікага заступніка верных, к…

Усхвалім, верныя, святаначальнікаў красу, айцоў славу, крыніцу цудаў і вялікага заступніка верных, кажучы: “Радуйся, Міраў ахоўнік, слаўны святаначальнік і стоўп непарушны! Радуйся, ясны светачу, што асвятляеш усе канцы зямлі цудамі! Радуйся, сумных боская радасць і пэўны абаронца пакрыўджаных. Сёння, блаславёны Мікола, не пераставай маліцца Хрысту Богу за тых, што з вераю і любоўю шануюць цябе і радасна спраўляюць тваю светлую памяць.