Беларусы Шчэціна падтрымалі палітвязьняў на штонядзельнай акцыі. Мы радыя за тых, хто выйшаў на сва…

Беларусы Шчэціна падтрымалі палітвязьняў на штонядзельнай акцыі.

Мы радыя за тых, хто выйшаў на свабоду, але ў турмах усё яшчэ шмат людзей, якія вінаватыя толькі ў адным: нязгодзе з дзеючым рэжымам. Яны павінны выйсці на свабоду як мага хутчэй!
Але сапраўдныя змены ў Беларусі адбудуцца толькі калі перастануць караць за выказванне свайго меркавання ды нязгоду з “уладамі”. Беларусь будзе вольнай толькі пасля усталявання сапраўднай дэмакратыі!


#МыРазам