Беларускі музыка Dzivia прадставіў сумесную працу з нідэрландскім праектам Gealdýr. У трэку “Try isk…

Беларускі музыка Dzivia прадставіў сумесную працу з нідэрландскім праектам Gealdýr. У трэку “Try iskry” замежны выканаўца спявае на беларускай мове.

“Прымусіў нават галандца спяваць па-беларуску”, пажартаваў Артур “Dzivia” Матвеенка.

Gealdýr — гэта музычны праект нідэрландскага музыкі Джонатана Барэндсма, які стварае музыку ў стылі nordic folk / dark folk, натхнёную скандынаўскай і кельцкай міфалогіяй.