Беларусы Шчэціна сабраліся на традыцыйную нядзельную акцыю і павіншавалі ўсіх украінцаў са сьвятам:…

Беларусы Шчэціна сабраліся на традыцыйную нядзельную акцыю і павіншавалі ўсіх украінцаў са сьвятам: Днём незалежнасці. 

Прыклад нашай суседкі-Украіны паказвае, што сапраўды незалежнай краіна робіцца, калі можа абараніць сябе. І адзіны, ад каго трэба бараніцца – гэта РФ з яе імперскім падыходам да ўсіх былых рэспублік СССР. Толькі расейцы пагражаюць незалежнасьці Беларусі, толькі яны прагнуць падпарадкаваць сабе суседзяў эканамічным шляхам ці сілай зброі. І гарантыяй незалежнасьці Беларусі з’яўляецца не састарэлы “гарант”, які прадае беларускую незалежнасць па кавалках узамен за падтрымку рэжыму сініх пальцаў. Гарантыяй незалежнасьці з’яўляецца моцнае і незалежнае беларускае войска, якое не падпарадкоўваецца расейскім генералам. 

Жыве Беларусь! 
Слава Україні!

#МыРазам