Ютуб-канал #IMBY, прысвечаны найноўшай гісторыі Беларусі, дабраўся да 1999 года. А там — зніклыя палітыкі, трагедыя на Нямізе, “Лепрыконсы”, раскол у БНФ, перфоманс Алеся Пушкіна з тачкай гною для Лукашэнкі і магічнае “С Рождеством и Новым Годом поздравляет фирма Modum”.
Дарэчы, #IMBY — партнёр стрымінгавай платформы Belarus Tomorrow, якую з дапамогай спадарожнікавых талерак можна глядзець у Беларусі, а праз сайт bt.media — паўсюль.