Беларусы Шчэціна сабраліся ў нядзелю на традыцыйную акцыю ў падтрымку палітвязьняў. Спробы рэжыму спачатку адмаўляць існвання “палітычных”, а пасьля гандляваць імі, шукаючы міжнароднага прызнання – гэта старая тактыка. Толькі калі раней палітзняволенных былі дзесяткі – то зараз іх каля 1300. І рэжым не спыніцца, працягне рэпрэсіі. Калі выпусцяць 1300 чалавек – на іх месца пасадзяць новых закладнікаў.
Адзіны спосаб гэта пазбегнуць – змяніць дыктатуру ў Беларусі на дэмакратыю, правесьці свабодныя выбары, скасаваць законы, якія парушаюць правы чалавека і пабудаваць урэшце краіну, дзе законы дзейнічаюць заўсёды і для ўсіх.
Да гэтага і трэба імкнуцца.
Жыве Беларусь!
#МыРазам