Траіх палітвязняў асудзілі да пазбаўлення волі па справе ініцыятывы “письмо.бел“
На мінулым тыдні ў Мінску вынеслі прысуд тром палітвязням, якіх абвінавацілі ва “ўдзеле ў экстрэмісцкім фармаванні” (арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса): Аляксандру Мазуру, Паўлу Каранюхіну і Аляксандру Лыкшыну. Суд прызначыў Мазуру і Каранюхіну тры гады і шэсць месяцаў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненнага рэжыму, а Лыкшыну — тры гады і сем месяцаў зняволення. Таксама ім прызначылі па 1000 базавых велічыняў штрафу.
Па версіі КДБ, мужчыны маюць дачыненне да ініцыятывы “письмо.бел“, якую прызналі “экстрэмісцкім фармаваннем” праз месяц пасля затрымання палітвязняў.