Такое рашэньне прыняў прэзыдэнт польскай сталіцы Рафал Тшаскоўскі, паведаміў Павал Латушка.
«Вельмі высока цаню такі палітычны жэст з боку кіраўніка Варшавы — сталіцы Польшчы, польскіх уладаў увогуле і польскага грамадзтва. Тое, што робіць Польшча для нас, беларусаў, за апошнія пяць гадоў, безумоўна, ужо ўпісана залатымі літарамі ў гісторыю беларуска-польскіх адносін», — падкрэсьліў Латушка.