Serpa International Award for Picturebooks 2025-2026 | #Партугалія→ Міжнародны конкурс для аўтараў …

Serpa International Award for Picturebooks 2025-2026 | #Партугалія

→ Міжнародны конкурс для аўтараў і аўтарак ілюстраваных кніг (альбомаў) ад Serpa Town Council і выдавецтва Planeta Tangerina. Пераможцу чакае грашовая ўзнагарода і выданне кнігі.

Для каго: аўтары/-кі і аўтарскія дуэты (18+), з досведам або без. Тэкст можа быць на англійскай, партугальскай (у тым ліку бразільскім варыянце) ці іспанскай.

Што можаце падаць:
– Праект ілюстраванай кнігі з арыгінальным тэкстам і/або візуальнай канцэпцыяй
– Можна без тэксту (silent book), але ілюстрацыі абавязковыя
– Да 40 старонак, з якіх максімум 32 уласна змесціва
– Дазваляюцца самвыдаты, калі няма ISBN
– Можна падаваць некалькі праектаў, але кожны тэкст толькі аднойчы, нават з рознымі ілюстрацыямі.
Не прымаюцца праекты, што адначасова ўдзельнічаюць у іншых конкурсах з выдавецкай узнагародай.

Прапануецца:
– Прыз 4 000 EUR, з якіх 1500 EUR ганарар за выданне кнігі
– Выданне кнігі на партугальскай мове
– Магчымасць продажу правоў на пераклады
– Праца з выдавецтвам над фінальнай версіяй кнігі.

Ддл: 30 верасня.
Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!