Расьследаваньне «Бюро»: Беларускія сілавікі гадамі пакрывалі наркагандляроўhttps://smarturl.click/w4…

Расьследаваньне «Бюро»: Беларускія сілавікі гадамі пакрывалі наркагандляроў

https://smarturl.click/w45oA

Журналісты расьсьледніцкага праекту @buroBY знайшлі сьведчаньні, што сьледзтва па гучнай справе аб опіюмных наркотыках праігнаравала паказаньні на сілавікоў, у тым ліку пра магчымыя сувязі зь Мікалаем Карпянковым, цяперашнім намесьнікам міністра ўнутраных спраў Беларусі.

У 2019 годзе ў Менску асудзілі 29 чалавек у справе аб 14 тонах маку і макавай саломкі, якую нелегальна завезьлі ў Беларусь.

Паводле «Бюро», у справе ёсьць сьведчаньні таго, што гандаль наркотыкамі гадамі пакрывалі супрацоўнікі сілавых ведамстваў.

На допытах гучалі імёны «апекуноў» і былі названыя расцэнкі за «спрыяньне». Аднак гэтую інфармацыю сьледзтва праігнаравала.