
Міжнародны экспэрт у лічбавай бясьпецы Нікалай Квантыліяні ў размове са Свабодай даў наступныя парады:
https://smarturl.click/xVdDY
Двухфактарная ідэнтыфікацыя — найлепшая абарона для вашых акаўнтаў і ў сувязі зь цяперашнім выцекам інфармацыі, і агулам. Калі вы яе ня маеце, трэба яе ўключыць, пакуль вы яшчэ маеце доступ да сваіх акаўнтаў, і памяняць паролі.
Варта падумаць і пра тыя акаўнты, якімі вы не карыстаецеся рэгулярна.
Ёсьць сэнс таксама праверыць, якія ў вашых акаўнтах дадатковыя наладкі для аднаўленьня. Магчыма, напрыклад, што вашая пошта ў Google абароненая надзейным паролем і двухфактарнай аўтэнтыфікацыяй, але калі вы яе стваралі, вы далі для магчымага аднаўленьня акаўнту адрас электроннай пошты на нейкім менш бясьпечным сэрвісе, пра які вы ўжо і забыліся.
https://smarturl.click/xVdDY