Ужо сёньня: 370-годзьдзе спаленьня маскоўцамі Барысаўскага замку, народзіны Васіля Быкава, гадавіна …

Ужо сёньня: 370-годзьдзе спаленьня маскоўцамі Барысаўскага замку, народзіны Васіля Быкава, гадавіна першага мітынгу ў Курапатах

У 1655 годзе ў час Трынаццацігадовай вайны маскоўскае войска спаліла Барысаўскі замак, а таксама дашчэнту разрабавала і зруйнавала места.

19 чэрвеня 1924 году нарадзіўся Васіль Быкаў, беларускі пісьменьнік. Большасьць твораў Быкава — ваенныя аповесьці, у якіх паказаны маральны выбар чалавека ў найболей драматычныя моманты жыцьця. У час кіраваньня Аляксандра Лукашэнкі пісьменьніка цкавалі, і на пачатку 1998 году ён зьехаў за мяжу. Вярнуўся ў Беларусь незадоўга да сьмерці, перанёсшы ў Чэхіі цяжкую апэрацыю. Памёр 22 чэрвеня 2003 году.

У 1988 годзе ў Курапатах прайшоў мітынг памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў з патрабаваньнем стварыць сьледчую камісію.

Больш падзей 19 чэрвеня ў гісторыі чытайце ў падборцы: https://smarturl.click/nVldV