Ворагі нацыянальнай ідэі з’явіліся не сёння і не ў 1994 годзе. Год за годам рэжым выбудоўваў карны рэпрэсіўны апарат, які імкнуўся вынішчаць усё вызвольна-беларускае. У гэты дзень у 1964 годзе папярэднікамі Караевых і Карпянковых быў забіты пастаўскі юнак Вітольд.