Праваабаронцы заклікаюць паклапаціцца пра сваю лічбавую бяспеку:
1) Пераглядзіце спіс сяброў у сацсетках — выдаліце невядомых або падазроных асоб; 2) Абмяжуйце бачнасць асабістай інфармацыі, асабліва той, якая можа прыцягнуць увагу да вас ці неяк нашкодзіць; 3) Выдаліце або схавайце старыя пасты і каментары, якія могуць змяшчаць уразлівую інфармацыю; 4) Будзьце пільнымі да новых кантактаў — не адказвайце на паведамленні ад невядомых асоб, асабліва калі яны задаюць палітычныя пытанні; 5) Уключыце двухфактарную аўтэнтыфікацыю на ўсіх акаўнтах, дзе гэта магчыма; 6) Захоўвайце ўзаемадзеянне з падобнымі паведамленнямі (як ад Maria Pulkovskay) — зрабіце скрыншоты, не адказвайце, паведаміце праваабаронцам на @ViasnaSOS 7) Выключыце функцыю «хто можа знайсці вас па нумары тэлефона» ў наладах Facebook і іншых платформаў. 8) Карыстайцеся VPN і шыфраванымі мэсэнджарамі (напрыклад, Signal).