Супрацоўнікі КДБ пішуць беларускім актывістам у “Фэйсбуку” пад выглядам дзяўчыны з Прагі. З месяц таму яна актыўна прапаноўвала дадаць яе ў сябры — і шмат хто дадаў. Праверце, можа, і ў вас вісіць такі запыт?
Гаворка пра вось гэты профіль, падпісаны Maria Pulkovskay. Але старонка фэйкавая — @euroradio спраўдзіла, што такога чалавека ў пражскім дэмакратычным руху не ведаюць.
Праваабаронцам з “Вясны” вядома пяць выпадкаў, калі ад імя гэтай “асобы” ў актывістаў пыталіся меракавання пра дэмакратычныя стурктуры ў выгнанні і акцыі, якія яны праводзяць. Некаторым абяцаюць бяспеку іх сваякоў у Беларусі ў абмен на супрацу з беларускімі спецслужбамі.
Прыкмета агента КДБ: “Калі ён піша — адразу называе людзей па поўным імені і па-бацьку. Гэта ўжо інфармацыя, якая не ва ўсіх ёсць у сацсетках”, — распавяла адна з актывістак, якая атрымала паведамленне ад “Maria Pulkovskay”.