
Сёньня ўспомнім Браніслава Тарашкевіча. Ён пісаў у сваёй культавай „Беларускай граматыцы для школ“: „Чужаземнае L (сярэдняе) перадаецца мяккім ль“. І сам вымаўляў — плян, дыпляматыя, клюб. Чаму такая норма клясычнага правапісу? Бо яна бярэ за ўзор народную традыцыю асваеньня пазычаных словаў: акуляры, клямка, вэлюм.